Сэрвісы

Узнагароджанне пераможцаў штогадовых студэнцкіх конкурсаў БДУ

Узнагароджанне пераможцаў штогадовых студэнцкіх конкурсаў БДУ

19 лютага 2026 года ў БДУ прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў штогадовых студэнцкіх конкурсаў.

У конкурсе «Лепшы студэнцкі медыйны рэсурс БДУ» у катэгорыі «Лепшая суполка у сацыяльнай сетцы ВКонтакте» філалагічны факультэт прызнаны лаўрэатам.

У конкурсе «Лепшы маладзёжны праект БДУ» філалагічны факультэт удастоены дзвюх узнагарод!

Гран-пры конкурсу ўдастоены праект «Калядны дабрачынны баль» (кіраўнік – магістрант Юлія Гурыновіч, куратар – намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Вольга Крычко).

1 месца – праект «Шануем мову як яднання дар» (кіраўнік – Анастасія Сташкевіч, куратар – дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Анжаліка Садоўская).

Таксама падчас цырымоніі ўшанавалі ўдзельнікаў Навагодняга балю для моладзі. Наш факультэт прадстаўляў замежны студэнт 4 курса Вэнь Юйкэ.

Віншуем пераможцаў і лаўрэатаў!

20260219-PBN_0890.jpg

20260219-PBN_0860.jpg

20260219-PBN_0739.jpg

20260219-PBN_0934.jpg

 

Image

Рэсурсы

Image
Image