Сэрвісы

Круглы стол «Здароўе – галоўны капітал: усвядомленасць і разумны выбар»

Круглы стол «Здароўе – галоўны капітал: усвядомленасць і разумны выбар»

21.02.2026 у рамках выхавання і фарміравання навыкаў здаровага ладу жыцця старэйшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства В.Ю. Захарэвіч і дацэнт кафедры германскага мовазнаўства Талставухава В.Ф. правялі круглы стол на тэму «Здароўе – галоўны капітал: усвядомленасць і разумны выбар».

Мэта мерапрыемства – фарміраванне ў студэнтаў свядомага стаўлення да свайго здароўя, прадастаўленне інфармацыі аб фактарах, якія ўплываюць на здароўе, на псіхалагічны дабрабыт, матывацыя да вядзення здаровага ладу жыцця з дапамогай разумнага выбару ў паўсядзённым жыцці.

Мерапрыемства садзейнічала павышэнню дасведчанасці студэнтаў аб важнасці фізічнага здароўя, аб прынцыпах здаровага харчавання і прафілактыкі захворванняў. Абмеркавалі паняцці псіхалагічнага дабрабыту, устойлівасці да стрэсу, а таксама фактары, якія ўплываюць на псіхічнае здароўе студэнтаў.

У ходзе мерапрыемства студэнты актыўна задавалі пытанні, дзяліліся сваімі перажываннямі. Асабліва вялікую цікавасць выклікала тэма кіравання стрэсам. Многія студэнты адзначылі, што атрыманыя веды і навыкі дапамогуць ім лепш спраўляцца з цяжкасцямі і клапаціцца аб сваім псіхалагічным здароўі.

ph030320261827687236.jpg

ph030320261826873762376.jpg

ph03032026812767637263782.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image