Сэрвісы

Паэтычны батл «Ясенін VS Маякоўскі» ў Нацыянальным мастацкім музеі

Паэтычны батл «Ясенін VS Маякоўскі» ў Нацыянальным мастацкім музеі

Студэнты 3 і 4 курсаў філалагічнага факультэта БДУ пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры рускай літаратуры Людмілы Аўдзейчык выступілі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

22 лютага 2026 года на ўрачыстым закрыцці выставы "Сяргей Ясенін: бясконцая легенда", прысвечанай 130-годдзю паэта, філолагі прадставілі на суд гледачоў Паэтычны батл "Ясенін VS Маякоўскі".

У асяроддзі неабыякавых прыхільнікаў адбылася напружаная паэтычная дуэль. Прагучалі вершы двух геніяльных рускіх паэтаў, вобразы якіх па-майстэрску аднавілі Мілана Мяшэчак і Марыя Садчанка. У спектаклі таксама прынялі актыўны ўдзел Юлія Міхалькова, Антон Гарошка і Паліна Хілевіч. Пастаноўка была ўпрыгожана жывой фартэпіяннай музыкай і рамансам на вершы Сяргея Ясеніна ў выкананні Ганны Ляцко.

Атрымаўся сапраўдны спектакль, які перадаў атмасферу эпохі Сярэбранага веку, а прастора музея стала ідэальнымі дэкарацыямі для гэтага.

ph030320261283729837.jpg

ph0303202619287878364.jpg

ph0303202681276763827.jpg

ph0303202691287836782673.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.