У лютым 2026 г. адбылася чарговая сустрэча размоўнага клуба італьянскай мовы «Buongiorno Italia», арганізатарамі якой сталі студэнткі 4 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (італьянская) філалогія» – Дар’я Стахурская, Лізавета Раманава, Аліна Тарайковіч. Тэма сустрэчы, якая прайшла ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, – «Мілан: вядомы і невядомы» – дазволіла зірнуць на сталіцу моды і бізнесу з самых розных бакоў.
Удзельнікі клуба пазнаёміліся як з вядомымі, так і з менш відавочнымі славутасцямі Мілана: пагаварылі пра легендарны тэатр Ла Скала, абмеркавалі, чаму Мілан па праве лічыцца сусветнай сталіцай моды, і зазірнулі за фасады звыклых турыстычных маршрутаў. Студэнткі з захапленнем прачыталі і разабралі на італьянскай мове старадаўнюю легенду пра панетонэ – знакаміты міланскі калядны кекс. Удзельнікі паслухалі італьянскія песні і азартна пайгралі ў тэматычны квіз, праверыўшы свае веды пра горад.
Сустрэча прайшла на італьянскай мове, што стала выдатнай практыкай для яе ўдзельнікаў. Мерапрыемства адбылося ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Мадэратарамі сустрэчы выступілі дацэнт кафедры раманскага мовазнаўства Мар’яна Вячаславаўна Салеева і старшы выкладчык гэтай жа кафедры Ганна Уладзіміраўна Тупік.


BY

