Сэрвісы

ПАСЯДЖЭННЕ РАЗМОЎНАГА КЛУБА

ПАСЯДЖЭННЕ РАЗМОЎНАГА КЛУБА

У лютым 2026 г. адбылася чарговая сустрэча размоўнага клуба італьянскай мовы «Buongiorno Italia», арганізатарамі якой сталі студэнткі 4 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (італьянская) філалогія»  – Дар’я Стахурская, Лізавета Раманава, Аліна Тарайковіч. Тэма сустрэчы, якая прайшла ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, – «Мілан: вядомы і невядомы» – дазволіла зірнуць на сталіцу моды і бізнесу з самых розных бакоў.

Удзельнікі клуба пазнаёміліся як з вядомымі, так і з менш відавочнымі славутасцямі Мілана: пагаварылі пра легендарны тэатр Ла Скала, абмеркавалі, чаму Мілан па праве лічыцца сусветнай сталіцай моды, і зазірнулі за фасады звыклых турыстычных маршрутаў. Студэнткі з захапленнем прачыталі і разабралі на італьянскай мове старадаўнюю легенду пра панетонэ – знакаміты міланскі калядны кекс. Удзельнікі паслухалі італьянскія песні і азартна пайгралі ў тэматычны квіз, праверыўшы свае веды пра горад.

Сустрэча прайшла на італьянскай мове, што стала выдатнай практыкай для яе ўдзельнікаў. Мерапрыемства адбылося ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Мадэратарамі сустрэчы выступілі дацэнт кафедры раманскага мовазнаўства Мар’яна Вячаславаўна Салеева і старшы выкладчык гэтай жа кафедры Ганна Уладзіміраўна Тупік.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.