25 лютага 2026 г. студэнткі 1-га курса 13-й групы спецыяльнасці “Славянская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ Алеся Гамідава і Вольга Дзячук разам з куратарам Ірынай Шматковай прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай гасцёўні да Дня роднай мовы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У імпрэзе таксама ўдзельнічалі дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў і Алена Стэльмах – пісьменнік-публіцыст, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Алеся Гамідава прачытала для аўдыторыі ўласны верш, прысвечаны роднай мове, а Вольга Дзячук выканала пад гітару “Беларускую песню” на словы Уладзіміра Караткевіча. Талент студэнтак філалагічнага факультэта БДУ выклікаў захапленне як студэнтаў Акадэміі кіравання, так і паважаных гасцей, дзяўчаты атрымалі запрашэнні для далейшых сустрэч, а таксама прапанову ад намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі надрукаваць свае творы.






BY

