2 сакавіка старшыя выкладчыкі кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Храмчанка Т.А., Шаўчук В.В., Шыкунова С.У. прэзентавалі адкрыццё анлайн-фотавыставы “Па той бок люстэрка” ў рамках Года беларускай жанчыны.
Гэта выстава – яскравае сведчанне разнастайнасці культур, аб'яднаных прыгажосцю замежных студэнтак БДУ.
На кафедры навучаюцца рускай мове як замежнай студэнткі з Туркменістана, Кітая, іншых краін. На фатаграфіях замежных студэнтак факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі, эканамічнага, механіка-матэматычнага, біялагічнага, факультэта міжнародных адносін, факультэта сацыякультурных камунікацый і гістарычнага факультэта – яркія вобразы ў нацыянальных касцюмах, а таксама цудоўныя краявіды і славутасці Беларусі. На 2 тэматычных калажах, нібы ў вялікім люстэрку, адбіваюцца нацыянальныя традыцыі Туркменістана, Кітая і Беларусі.
Кожная выява – гэта павага да культуры і традыцый замежных студэнтак, а таксама магчымасць зірнуць на нашу краіну іх вачыма.
Выстава прымеркавана да Года беларускай жанчыны і падкрэслівае ролю прыгожай паловы чалавецтва ў захаванні і развіцці культурных традыцый, а таксама яе ўклад у сучаснае грамадства.
Запрашаем усіх азнаёміцца з экспазіцыяй і падзяліць гэта падарожжа па свеце прыгажосці нацыянальных культур!



BY

