Сэрвісы

Круглы стол «Канфлікт культур: гайд для будучага перакладчыка»

Круглы стол «Канфлікт культур: гайд для будучага перакладчыка»

26.02.2026 у рамках палікультурнага выхавання старэйшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства В.Ю. Захарэвіч правяла інтэрактыўны круглы стол на тэму «Канфлікт культур: гайд для будучага перакладчыка» са студэнтамі другога курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англiйская) філалогія».

Мэта мерапрыемства – фармiраваць у будучых перакладчыкаў глыбокае разуменне ролі культуры ў працэсе камунікацыі, выкарыстоўваючы разнастайныя інструменты для эфектыўнага кіравання культурнымі адрозненнямі, якія ўзнікаюць пры перакладзе.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі разглядзелі асноўныя тыпы культурных канфліктаў, абмеркавалі стратэгіі для іх распазнання, аналізу і пераадолення. Студэнты атрымалі веды і навыкі, неабходныя для пабудовы эфектыўнай міжкультурнай камунікацыі.

Мерапрыемства дазволіла будучым перакладчыкам усвядоміць важнасць глыбокага разумення культурнага кантэксту для забеспячэння дакладнасці, адэкватнасці і паспяховага міжкультурнага ўзаемадзеяння.

ph030320268127897997.jpg

ph030320261827897489374.jpg

ph0303202698127974983947.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.