Сэрвісы

Лекцыя Ігара Марзалюка “Сіла слова. Гісторыя. Нацыя”

Лекцыя Ігара Марзалюка “Сіла слова. Гісторыя. Нацыя”

5 сакавіка 2026 года на філалагічным факультэце адбылася лекцыя старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Марзалюка.

Аўтарытэтны беларускі гісторык аналізаваў канцэпт “нацыя” на прыкладзе славянскіх і рамана-германскіх народаў, а таксама  закрануў ключавыя гуманітарныя пытанні ў сувязі з актуальнымі выклікамі ў свеце.

Лекцыя суправаджалася матэрыяламі з новай кнігі Ігара Аляксандравіча “Кроў на белым тле. Беларускія калабарацыяністы ў часы акупацыі БССР”, якая раскрывае сутнасць нацыянал-сацыялізму як ўніверсальнай чалавеканенавісніцкай ідэалогіі. “Няма такіх ідэй і такіх мэтаў для нармальнага чалавека у імя якіх магчыма татальнае масавае вынішчэнне людзей. Гэта чыста нацысцкі падыход”, – падкрэсліў Ігар Аляксандравіч.

Асаблівую ўвагу студэнтаў-філолагаў Ігар Марзалюк звярнуў на трэцюю главу сваёй кнігі “Забіваючы словам”, дзе гаворыцца аб расчалавечванні, якое сістэмна здзяйснялася ў адносінах да беларусаў: гаворка пра тых здраднікаў нашага народа, якія “забівалі”, публікуючы свае тэксты ў беларускіх газетах і часопісах.

Вучоны слушна адзначыў, што пра гэта важна памятаць асабліва сёння, калі разбураецца сапраўдная гісторыя і назіраецца эстэтызацыя нацызма так званымі альтэрнатыўнымі гісторыкамі.

“У нас ёсць наша краіна. Яна такая, якія мы з вамі”, – у завяршэнні лекцыі адзначыў Ігар Аляксандравіч. Таму важна памятать пра такую трагічную старонку ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны як генацыд беларускага народа і не дапускаць перапісвання гісторыі.

ph06-03-2026_143830.jpg

2026030520261315033_3.jpg

ph06-03-2026_143855.jpg

2026030520261315033_2.jpg

2026030520261315033_1.jpg

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.