Сэрвісы

Прафарыентацыйная гутарка з навучэнцамі ДУА «СШ № 76 г. Мінска» (06.03.2026)

Прафарыентацыйная гутарка з навучэнцамі ДУА «СШ № 76 г. Мінска» (06.03.2026)

06.03.2026 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Г.І. Зур і студэнты IV курса спецыяльнасці «Рамана-германская (нямецкая) філалогія» Павел Раманенка і Дзіяна Шукайла правялі прафарыентацыйную гутарку з навучэнцамі 11-га класа ДУА «СШ №76 г. Мінска». Сустрэча адбылася ў рамках пераддыпломнай (педагагічнай) практыкі студэнтаў у мэтах папулярызацыі філалагічнай адукацыі. На мерапрыемстве таксама прысутнічала настаўніца нямецкай мовы першай кваліфікацыйнай катэгорыі Ганна Яўгенаўна Кругляк.

Школьнікі даведаліся пра місію філалагічнага факультэта, пра яго 85-гадовую гісторыю, пра першага дэкана філалагічнага факультэта БДУ Цімафея Пятровіча Ломцева, пра першую ў Беларусі жанчыну-доктара філалагічных навук Марыю Андрэеўну Жыдовіч, пра Народных паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, якія вучыліся і працавалі на філалагічным факультэце.

У фармаце жывога дыялогу студэнты-практыканты падзяліліся асабістым вопытам паступлення на факультэт, апісалі яскравае студэнцкае жыццё, азнаёмілі адзінаццацікласнікаў з асаблівасцямі ўступных іспытаў, спецыяльнасцямі і атрыманнем адпаведных кваліфікацый. Асаблівая ўвага была нададзена міждысцыплінарнаму падыходу, тэхналагічным інавацыям, міжкультурнай і практыка-арыентаванай адукацыі на філалагічным факультэце – факультэце новага пакалення. Асобна была прадстаўлена інфармацыя аб кафедры германскага мовазнаўства, якая забяспечвае падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне англійскай і нямецкай моў.

У ходзе гутаркі навучэнцы праявілі асаблівую цікавасць да работы «Школы юнага філолага», праектнай дзейнасці факультэта, паступлення на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, наяўнасці ваеннай кафедры, арганізацыі культурна-масавых і аздараўленчых мерапрыемствамі ва ўніверсітэце. Школьнікі выказалі жаданне прыняць удзел у праекце «Студэнт БДУ на тыдзень», а таксама з нецярпеннем чакаюць Дзень адчыненых дзвярэй на філалагічным факультэце, які адбудзецца 27.03.2026.

Навучэнцы падзякавалі арганізатарам за змястоўную размову і адзначылі, што такія сустрэчы са студэнтамі-практыкантамі садзейнічаюць умацаванню сувязей у сістэме «школа – універсітэт» і дапамагаюць будучым абітурыентам зрабіць свядомы прафесійны выбар.

ph09032026172786351265562.jpg

ph0903202617828973866262.jpg

ph09032026546876876786.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image