Сэрвісы

Мілаград” беларускай жаночай паэзіі: творчая сустрэча з Людкай Сільновай

Мілаград” беларускай жаночай паэзіі:  творчая сустрэча з Людкай Сільновай

7 сакавіка 2026 г. дацэнт кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Ірына Шматкова арганізавала творчую сустрэчу з беларускай паэтэсай Людкай Сільновай. Мерапрыемства было прымеркавана  да Міжнароднага жаночага дня і да Года беларускай жанчыны; у ім прынялі ўдзел загадчык кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Таццяна Марозава, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Юлія Назаранка, а таксама студэнты 3 курса спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Рамана-германская філалогія”.

Людміла Данілаўна Сільнова – беларуская паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (2025); выпускніца філалагічнага факультэта БДУ (1979). Л. Сільнова –  адна з самых таленавітых аўтарак-эксперыментатараў у беларускім літаратурным працэсе канца ХХ – пачатку ХХІ стст. Яе паэтычны стыль вылучаецца высокай кніжнай культурай; Л. Сільнова 40 год (1986–2026) прапрацавала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Падчас сустрэчы паэтэса расказала пра сакрэты свайго творчага майстэрства, студэнты актыўна ўдзельнічалі ў рамове, задавалі пытанні. За лепшае пытанне аб крыніцы сілы і натхнення ў Л. Сільновай студэнт спецыяльнасці “Рамана-германская філалогія” Захар Юрчанка атрымаў у падарунак новы зборнік вершаў паэтэсы “На празрыстай мове радзімы”.

Сустрэча, праведзеная напярэдадні свята 8 Сакавіка, садзейнічала прыцягненню ўвагі да беларускай жаночай літаратуры і папулярызацыі жаночага паэтычнага слова.

ph09032026768908654.jpg

ph090320265432676876269.jpg

ph0903202612876636891.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image