Сэрвісы

ДЫСКУСІЯ ДА ГОДА БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ

ДЫСКУСІЯ ДА ГОДА БЕЛАРУСКАЙ ЖАНЧЫНЫ

2 і 7 сакавіка 2026 г. у рамках аўдыторных заняткаў па дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» студэнты першага курса юрыдычнага факультэта спецыяльнасці «Правазнаўства» (групы 4–6) прынялі ўдзел у дыскусіі на тэму «Адлюстраванне праў і гарантый беларускіх жанчын у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і іншых заканадаўчых актах» (выкладчык – дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Н.В.Яфімава). Гутарка прымеркавана да Года беларускай жанчыны і Міжнароднага дня жанчын. Будучыя юрысты прааналізавалі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, Працоўны кодэкс, Кодэкс аб шлюбе і сям’і, Закон аб ахове здароўя і звярнулі ўвагу на тое, што ў заканадаўстве нашай краіны дастаткова шырока апісаны розныя аспекты адзначанага пытання. Акрамя сцвярджэння роўнасці жанчын і мужчын у розных сферах, у галоўных дзяржаўных дакументах адлюстраваны канкрэтныя абмежаванні ў прыцягненні жанчын да цяжкай працы, правы і гарантыі цяжарных жанчын, маладых маці і маці непаўналетніх дзяцей. Студэнтамі была адзначана дастатковая вялікая ўвага, якая надаецца здароўю, прафесійнай і сацыяльнай рэалізацыі жанчын у Беларусі.

ph11032026123874625186d.jpg

ph11032026138493737372d.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image