Сэрвісы

НАВЕДВАННЕ ВЫСТАВЫ «ДВА СТАГОДДЗІ МОДЫ Ў МАСТАЦКІМ»

НАВЕДВАННЕ ВЫСТАВЫ «ДВА СТАГОДДЗІ МОДЫ Ў МАСТАЦКІМ»

9 сакавіка студэнты 2-га курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» разам з куратарам – дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства М.І.Свістуновай наведалі выставу «Два стагоддзі моды ў Мастацкім». Выстава, што адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь напярэдадні Міжнароднага жанчога дня, па-сапраднаму жаночая: на ёй прадстаўлены жаночыя касцюмы і аксэсуары ад XIX да XXI  стст. з прыватных збораў калекцыянера-жанчыны Таццяны Фядосавай і, канешне ж, найбольшую цікавасць яна выклікае менавіта ў жанчын. Выстава прапануе паглядзець на гісторыю грамадства праз прызму моды – прыгожае адзенне, абутак, упрыгожанні і парфумерыя выступаюць своеасаблівымі сведкамі эпохі: яны фіксуюць трансфармацыю густаў, нормаў паводзін і каштоўнасных арыенціраў розных пакаленняў. Экспазіцыю суправаджаюць скульптуры, прадметы мэблі і жывапісныя работы – пераважна партрэты – са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка.

Адзінае, аб чым шкадавалі наведвальнікі падчас агляду экспанатаў, – дык гэта тое, што іх нельга прымерыць!

ph11032026867765645hmm.jpg

ph110320268754535436878hmm.jpg

ph11032026981276368478hmm.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image