Штогод 8 Сакавіка ў Беларусі адзначаюць адно з самых любімых свят – Міжнародны жаночы дзень. Гэты дзень, напоўнены вясновым цяплом, кветкамі і ўсмешкамі, мае багатую гісторыю, якую цікава даведвацца не толькі мясцовым жыхарам, але і гасцям краіны.
6 сакавiка старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Махавіковай А.А. была праведзена гутарка, прымеркаваная да святкавання 8 Сакавіка, з замежнымі студэнтамі другога курса эканамічнага факультэта. Сустрэча была накіравана на сацыякультурную адаптацыю студэнтаў і садзейнічала пашырэнню іх ведаў пра беларускую культуру і маўленчы этыкет.
Падчас мерапрыемства студэнты даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, яго значэнне ў сучасным грамадстве, а таксама пра тое, што 2026 год аб'яўлены Годам беларускай жанчыны. Выкладчык падкрэсліла, што на працягу ўсёй гісторыі Беларусі роля жанчыны была фундаментальнай для станаўлення і развіцця грамадства.
Сустрэча завяршылася віктарынай, пытанні якой ахоплівалі шырокае кола тэм: ад гістарычных фактаў да навуковых дасягненняў жанчын і іх уклада ў сусветную культуру. Студэнты з цікавасцю адказвалі на пытанні, дэманстравалі атрыманыя падчас гутаркі веды і сваю эрудыцыю.


BY

