Сэрвісы

Круглы стол “Выбітныя жанчыны маёй краіны”

Круглы стол “Выбітныя жанчыны маёй краіны”

10 сакавіка 2026 года дацэнтам кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Купрадзэ С.Д.  быў праведзены круглы стол “Выбітныя жанчыны маёй краіны”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню і Году беларускай жанчыны, з замежнымі студэнтамі 2 курса факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі.

Мерапрыемства было заклікана падкрэсліць унікальную ролю прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва  ў гісторыі, культуры і сучасным жыццi розных краін.

Спачатку выкладчык расказала пра гісторыю свята, назвала імёны выдатных беларусак: асветніцы Еўфрасінні Полацкай, княгіні Сафіі Слуцкай, паэткі Алаізы Пашкевіч, спартсменкі Дар'і Домрачавай, першай жанчыны-касманаўта Беларусі Марыны Васілеўскай.

Падчас круглага стала навучэнцы разам з педагогам гаварылi аб тым, што вобраз жанчыны здаўна ўвасабляў сабой пяшчоту, прыгажосць, неверагодную стойкасць і мудрасць.

Потым студэнты прадставілі свае тэматычныя прэзентацыі аб вядомых туркменках. Рызаеў Шанур расказаў пра Народную пісьменніцу Туркменістана, Героя Туркменістана Гозель Шагулыеву, пра яе жыццё і творчасць. Чарыева Сулгун пазнаёміла прысутных з сімвалам свайго часу і сваёй краіны – спявачкай, народнай артысткай Туркменістана Зулейхой Какаевай, студэнты праслухалі фрагмент песні.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і душэўнай атмасферы i пакінула ў сэрцах удзельнікаў пачуццё гонару за сваю краіну і ўдзячнасцi цудоўнай палове чалавецтва.

ph1203202618277678389982.jpg

ph120320268174874878837892.jpg

ph12032026987128989738972983.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image