02.03.2026 выкладчык кафедры германскага мовазнаўства К. Ў. Раманаўскас правяла круглы стол на англійскай мове «Cuisines of the world» («Кухні народаў свету») са студэнтамі 2 курса спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» у рамках вучэбнай праграмы па дысцыпліне «Модуль “Другая замежная мова – 1 (англійская)”».
У рамках дадзенага круглага стала ўдзельнікі атрымалі ўяўленне аб асаблівасцях кулінарных традыцый розных краін свету. У ходзе мерапрыемства студэнты пазнаёміліся з разнастайнасцю традыцыйных страў Вялікабрытаніі; паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, пералічыўшы ўсе вядомыя ім стравы беларускай нацыянальнай кухні і даўшы ім падрабязную характарыстыку на англійскай мове; прадставілі праекты аб кулінарных традыцыях КНДР, Грузіі, Мексікі, Аўстраліі, Індыі і інш.; ахарактарызавалі нацыянальныя кухні розных краін свету ў параўнанні з кухняй роднай краіны.
Мерапрыемства садзейнічала ўзбагачэнню ведаў удзельнікаў аб культуры, гісторыі і традыцыях розных народаў свету праз іх кулінарныя асаблівасці, выхаванню патрыятызму і фарміраванню паважлівага стаўлення да этнічнай разнастайнасці.




BY

