Сэрвісы

РЭПРАДУКТЫЎНАЕ ЗДАРОЎЕ: ЧАМУ ГЭТА ВАЖНА ДЛЯ ЦЯБЕ

РЭПРАДУКТЫЎНАЕ ЗДАРОЎЕ: ЧАМУ ГЭТА ВАЖНА ДЛЯ ЦЯБЕ

З мэтай павышэння дасведчанасці студэнтаў аб рэпрадуктыўным здароўі і фарміравання навыкаў вядзення здаровага ладу жыцця са студэнтамі спецыяльнасці «Рамана-германская (французская) філалогія» старшы выкладчык кафедры раманскага мовазнаўства Ганна Аляксандраўна Гулезава арганізавала і правяла гутарку на тэму аховы рэпрадуктыўнага здароўя і фарміравання здаровага ладу жыцця.

Мэтай мерапрыемства стала пашырэнне ведаў студэнтаў аб значэнні рэпрадуктыўнага здароўя, а таксама абмеркаванне фактараў, якія садзейнічаюць фарміраванню здаровага ладу жыцця: паняцце рэпрадуктыўнага здароўя (вызначэнне рэпрадуктыўнага здароўя і яго значэнне для агульнага стану здароўя чалавека); фактары, якія ўплываюць на рэпрадуктыўнае здароўе (харчаванне, фізічная актыўнасць, шкодныя звычкі, стрэс, рэгулярныя медыцынскія абследаванні); фарміраванне здаровага ладу жыцця (асноўныя кампаненты здаровага ладу жыцця, важнасць прафілактыкі захворванняў, рэкамендацыі па арганізацыі харчавання і фізічнай актыўнасці).

Падчас абмеркавання студэнты дзяліліся сваімі меркаваннямі і досведам, задавалі пытанні пра метады прафілактыкі захворванняў, пра тое, як спраўляцца са стрэсам і падтрымліваць псіхаэмацыйнае здароўе.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.