19.03.2026 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Н.А. Мятліцкая і студэнты 3 курса 4 групы спецыяльнасці «Рэгіёназнаўства» гістарычнага факультэта ў рамках вывучэння тэмы «Чалавек і навакольны свет» правялі круглы стол на тэму «Праблемы выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў».
Асноўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца павышэнне ўзроўню дасведчанасці навучэнцаў аб праблемах выкарыстання і захавання паліўна-энергетычных рэсурсаў, фарміраванне ў студэнтаў экалагічнай адказнасці, беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя і паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Удзельнікі прадставілі прэзентацыі аб актуальных экалагічных праблемах, звязаных з выкарыстаннем паліўных рэсурсаў. Пасля прэзентацый адбылося абмеркаванне прадстаўленай інфармацыі ў фармаце круглага стала. Удзельнікі выказалі ўласныя ідэі па ўзнятых пытаннях і абмяняліся думкамі. У працэсе абмеркавання студэнты паспрабавалі прапанаваць магчымыя шляхі вырашэння разгледжаных экалагічных праблем.
Мерапрыемства дазволіла прыцягнуць увагу студэнтаў да праблем навакольнага асяроддзя, у прыватнасці, звязаных з выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.




BY

