18.03.2026 у межах прававога выхавання падрастаючага пакалення старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок і Л.Р. Папоўская правялі са студэнтамі 1-2 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (нямецкая) філалогія» інфармацыйную гадзіну ў форме дзелавой гульні на тэму «Мы жывем па законах Рэспублікі Беларусь». Мэта мерапрыемства – павышэнне ўзроўню прававой культуры навучэнцаў, фарміраванне ўмення правільна ацэньваць уласныя ўчынкі і несці за іх адказнасць. Заданні, прапанаваныя камандам, закранулі шырокі спектр пытанняў, пачынаючы з правоў і свабод грамадзян, гарантаваных Канстытуцыяй нашай краіны, да цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя. Асаблівая ўвага з боку арганізатараў гульні была нададзена адміністрацыйным правапарушэнням. Так у адным з раўндаў камандам-удзельніцам прапанавалі выступіць у ролі “суддзяў” і, карыстаючыся адпаведным Кодэксам Рэспублікі Беларусь, даць прававую ацэнку дзеянням людзей у канкрэтных жыццёвых сітуацыях.
У працэсе гульні каманды праявілі не толькі веды, але і ўменне вырашаць задачы адзіным зладжаным калектывам, што дадало духу спаборніцтва і сяброўства ў агульную атмасферу. Як адзначылі самі студэнты, “галоўная каштоўнасць падобных мерапрыемстваў заключаецца ў тым, што яны дапамагаюць разабрацца, дзе ў паўсядзённым жыцці мы рэалізуем свае правы і абавязкі, а за што нам давядзецца адказваць у адпаведнасці з законам”.




BY

