23 сакавіка 2026 года на філалагічным факультэце БДУ адбыўся круглы стол на тэму “Перад імем светлым тваім галаву нізка схілю…”, прысвечаны Году беларускай жанчыны. Арганізатарам выступіла кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты 2 курса 5 групы спецыяльнасці «Руская філалогія», а таксама загадчык кафедры дацэнт Таццяна Марозава.
Вяла пасяджэнне круглага стала старшы выкладчык Святлана Крылова, якая расказала студэнтам пра вядомых вучоных-жанчын кафедры і факультэта (Т.І. Шамякіну, Л.А. Мурыну, Л.Л. Кароткую), якія прысвяцілі сваё жыццё філалагічнаму факультэту і БДУ.
Студэнты расказалі пра сваё разуменне ролі жанчыны ў сучасным жыцці і прачыталі вершы вядомых беларускіх і рускіх паэтаў, якія прысвяцілі праніклівыя радкі светламу вобразу жанчыны.
Падводзячы вынікі работы круглага стала, загадчык кафедры дацэнт Таццяна Марозава адзначыла значнасць творчай спадчыны жанчын-навукоўцаў факультэта і кафедры для будучых пакаленняў студэнтаў, а таксама звярнула ўвагу на важнасць развіцця беларуска-рускага літаратурнага і культурнага супрацоўніцтва для ўмацавання міжкультурных і літаратурных сувязей паміж нашымі краінамі.




BY

