Сэрвісы

Круглы стол «Перад імем светлым тваім галаву нізка схілю…»

Круглы стол «Перад імем светлым тваім галаву нізка схілю…»

23 сакавіка 2026 года на філалагічным факультэце БДУ адбыўся круглы стол на тэму “Перад імем светлым тваім галаву нізка схілю…”, прысвечаны Году беларускай жанчыны. Арганізатарам выступіла кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты 2 курса 5 групы спецыяльнасці «Руская філалогія», а таксама загадчык кафедры дацэнт Таццяна Марозава.

Вяла пасяджэнне круглага стала старшы выкладчык Святлана Крылова, якая расказала студэнтам пра вядомых вучоных-жанчын кафедры і факультэта (Т.І. Шамякіну, Л.А. Мурыну, Л.Л. Кароткую), якія прысвяцілі сваё жыццё філалагічнаму факультэту і БДУ.

Студэнты расказалі пра сваё разуменне ролі жанчыны ў сучасным жыцці і прачыталі вершы вядомых беларускіх і рускіх паэтаў, якія прысвяцілі праніклівыя радкі светламу вобразу жанчыны.

Падводзячы вынікі работы круглага стала, загадчык кафедры дацэнт Таццяна Марозава адзначыла значнасць творчай спадчыны жанчын-навукоўцаў факультэта і кафедры для будучых пакаленняў студэнтаў, а таксама звярнула ўвагу на важнасць развіцця беларуска-рускага літаратурнага і культурнага супрацоўніцтва для ўмацавання міжкультурных і літаратурных сувязей паміж нашымі краінамі.

ph250320262983948739847983574.jpg

ph25032026182798379837498.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.