Сэрвісы

Фестываль НАВРУЗ

Фестываль НАВРУЗ

26.03.2026 на факультэце журналістыкі БДУ прайшоў фестываль "Навруз", арганізаваны Саветам зямляцтваў БДУ, у якім прынялі ўдзел замежныя студэнты 1 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі.

У рамах падрыхтоўкі да святочнага фестывалю студэнты хадзілі на рэпетыцыі і выбіралі песенныя і танцавальныя нумары для выступлення разам з куратарам В.С. Селязневай.

Падчас фестывалю перад актавай залай былі прадстаўлены сталы розных краін, дзе кожны мог пазнаёміцца з атрыбутыкай, даведацца шмат новага напрамую ад прадстаўнікоў той ці іншай краіны і нават паспрабаваць нацыянальныя пачастункі.

У актавай зале выступалі хлопцы з розных краін, і ў кожным нумары была адлюстравана культура іх роднага краю. Так, удзельнікі фестывалю слухалі песні Туркменістана, Азербайджана, Расіі, любаваліся традыцыйнымі танцамі розных народаў. Свята атрымалася вельмі маляўнічым і насычаным. Студэнтцы Пятровай Яраславе ўдалося пабыць валанцёрам фестывалю, яна адзначыла: "Навруз - свята, якое аб'ядноўвае розныя народы і дапамагае зразумець адзін аднаго без слоў!".

ph3003202612983786347832648.png

ph300320261298478637264876821638.png

ph3003202612987389778218739.jpg

ph30032026182789798374878274.jpg

ph30032026879080980988.jpg

ph3003202698781232187987987.png

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.