Сэрвісы

Круглы стол "Women's sports"

Круглы стол "Women's sports"

26.03.2026 у рамках Года беларускай жанчыны выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта В.С. Селязнева правяла занятак са студэнтамі 2 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі на тэму "Women's sports" ("Жанчыны ў спорце").

Мэта дадзенага занятку - разгледзець ролю жанчын у спорце, вывучыць асноўныя праблемы сучаснасці развіцця жаночага спорту, выявіць тэндэнцыі развіцця жаночага спорту ў будучыні.

На занятках студэнты праслухалі інтэрв'ю і выканалі заданні пасля праслухоўвання. У ходзе абмеркавання студэнты адказалі на пытанні: "Чаму жаночы спорт не такі папулярны, як мужчынскі?", "Ці справядліва гэта?", "Ці мяняецца сітуацыя ў апошні час?". Далей студэнты прадставілі прэзентацыі, дзе агучылі сваё разуменне ролі жанчыны ў спорце, згадаўшы вядомых туркменскіх і беларускіх спартовак.

Падводзячы вынікі работы круглага стала, студэнты адзначылі важнасць ролі жанчын у спорце і падкрэслілі значнасць іх высокіх спартыўных вынікаў. Былі выяўлены бясспрэчныя перавагі ад заняткаў спортам і прызнана неабходнасць займацца спортам у паўсядзённым жыцці, што станоўча адбіваецца на арганізме.

ph30032026182738978973.jpg

ph300320261927398790273.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.