Сэрвісы

Студэнты філалагічнага факультэта паўдзельнічалі ў «Адкрытым мікрафоне» да 25-годдзя агенцтва «Мінск-Навіны»

Студэнты філалагічнага факультэта паўдзельнічалі ў «Адкрытым мікрафоне» да 25-годдзя агенцтва «Мінск-Навіны»

24.03.2026 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Н.А. Мятліцкая і студэнты спецыяльнасці «рамана-германская філалогія» па запрашэнні РГА «Белая Русь» прынялі ўдзел у сустрэчы з кіраўніцтвам агенцтва «Мінск-Навіны» у рамках «Адкрытага мікрафона» да 25-годдзя агенцтва «Мінск-Навіны» ў ГЦ «Сталіца».

Мэта мерапрыемства – азнакамленне з гісторыяй стварэння агенцтва «Мінск-Навіны» і асаблівасцямі яго развіцця на сучасным этапе, узбагачэнне ведаў аб сучаснай беларускай медыяпрасторы.

Удзельнікі мерапрыемства атрымалі магчымасць паслухаць выступленні спікераў-прафесіяналаў у медыя сферы і, у прыватнасці, у стварэнні навінавага кантэнту, а таксама задаць ім пытанні. У час сустрэчы прагучалі пытанні аб ролі СМІ ў жыцці грамадства і дзяржавы, аб асаблівасцях сучасных СМІ і цяжкасцях стварэння навінавага кантэнту на сучасным этапе, аб узаемадзеянні класічных друкаваных і найноўшых электронных медыя рэсурсаў, аб праблеме інфармацыйных фэйкаў. Пытанне другакурсніцы Абрамовіч Міланы аб ролі штучнага інтэлекту ў працы журналіста і рэдактара быў прызнаны адным з лепшых, за што студэнтцы быў уручаны памятны фірмовы падарунак ад арганізатараў.

Студэнты ацанілі інтэрактыўны фармат сустрэчы і рэдкую магчымасць далучыцца да інфармацыйнай прасторы, даведацца пра асаблівасці працы спецыяліста ў медыя сферы.

ph30032026128738748792.jpg

ph3003202612873987987129.jpg

ph30032026128973891728397.jpg

ph300320261827387192734.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.