Сэрвісы

Сусветны дзень паэзіі

Сусветны дзень паэзіі

24.03.2026 старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства Дрозд Л.М., Лаўрэнцьеў С.Г., Бабінец А.У. правялі для замежных студэнтаў ІІІ курса спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» выхаваўчае мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню паэзіі.

Мэтай мерапрыемства стала пашырэнне лінгвакраіназнаўчага кругагляду студэнтаў, знаёмства з узорамі беларускай, рускай, туркменскай і англамоўнай паэзіі, стварэнне ўмоў для творчай самарэалізацыі студэнтаў, якія вывучаюць англійскую мову.

Мерапрыемства прайшло ў фармаце літаратурна-музычнай гасцёўні. Студэнты прадставілі выразнае чытанне вершаў класікаў беларускай, рускай, туркменскай і англійскай літаратуры:

Было адзначана, што Універсітэт - гэта не толькі лекцыі, формулы і строгія дэдлайны. Гэта тое месца, дзе нараджаюцца сэнсы. І сёння, замест прывычнага шуму перамен, тут загучала жывое слова. Бо паэзія - гэта не проста радкі з падручнікаў літаратуры. Гэта дзёрзкасць Маякоўскага і глыбіня Ахматавай, гэта філасофскі супакой Шэкспіра і рамантычны драйв Байрана. Гэта шчырасць Максіма Багдановіча і мудрасць Якуба Коласа.

Выступленні студэнтаў суправаджаліся музычнай слайдавай прэзентацыяй з партрэтамі паэтаў і маляўнічымі ілюстрацыямі.

Гэтае мерапрыемства садзейнічала згуртаванню студэнцкага калектыву. Студэнты адзначылі, што падобныя сустрэчы дапамагаюць пераадольваць моўны бар'ер, пашыраюць слоўнікавы запас і робяць вывучэнне англійскай мовы больш захапляльнай.

"Гэтая гадзіна ў сценах нашага ўніверсітэта паказала, што паэзія — гэта не тое, што засталося ў мінулым стагоддзі. Гэта тое, што аб'ядноўвае нас тут і цяпер. Яна дапамагае нам лепш разумець адзін аднаго, адчуваць прыгажосць моманту і знаходзіць словы там, дзе, здавалася б, пануе цішыня", — сказала Халмухамедава Тумар.

ph300320261927387214.jpg

ph300320261273987823740.jpg

ph3003202618273879732974.jpg

ph300320261927398702740.jpg

ph30032026192873987483729834.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image