25 сакавіка 2026 г. з мэтай выхавання паважлівых адносін да беларускай літаратурнай спадчыны дацэнт кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Ірына Шматкова арганізавала наведванне Літаратурнага музея Петруся Броўкі студэнтамі 1-га курса 13-й групы спецыяльнасці “Славянская філалогія”.
Студэнты з задавальненнем праслухалі экскурсію па асноўнай экспазіцыі музея. Веды, якія атрымліваюць студэнты падчас універсітэцкіх лекцый і практычных заняткаў, былі дапоўнены знаёмствам з музейнымі экспанатамі (рукапісамі, кнігамі, фотаздымкамі, асабістымі рэчамі і інш.), цікавымі фактамі, звязанымі з жыццёвым і творчым шляхам Петруся Броўкі. Асаблівую ўвагу студэнтаў выклікала бібліятэка паэта, асабістыя рэчы і рукапісы паэта.
Спадзяёмся, што ўражанні, атрыманыя студэнтамі падчас наведвання музея, натхняць іх да далейшага вывучэння творчасці класіка беларускай літаратуры.




BY

