З мэтай павышэння дасведчанасці студэнтаў аб рэпрадуктыўным здароўі і фарміравання навыкаў вядзення здаровага ладу жыцця са студэнтамі спецыяльнасці «Рамана-германская (італьянская) філалогія» старшы выкладчык кафедры раманскага мовазнаўства Таццяна Уладзіміраўна Палішчук арганізавала і правялапа круглы стол па пытаннях аховы рэпрадуктыўнага здароўя і фарміравання здаровага ладу жыцця.
Улічваючы, што 2026 год аб’яўлены ў Беларусі Годам жанчыны, гутаркі пра рэпрадуктыўнае здароўе з’яўляюцца важным пунктам у праграме выхавання падрастаючага пакалення. Мэтай гутаркі было фарміраванне ў студэнтаў адказных адносін да ўласнага здароўя, павышэнне ўзроўню пісьменнасці і ўсведамленне сувязі паміж бягучым ладам жыцця і будучым бацькоўствам.
Гутарка паказала, што студэнты добра ўсведамляюць уплыў такіх чыннікаў ладу жыцця, як сон, харчаванне, фізічная актыўнасць, псіхалагічнае здароўе, а таксама наяўнасць шкодных звычак на рэпрадуктыўную функцыю.
Немалаважным пунктам гутаркі стала інфармаванне пра метады папярэджання ІППШ (інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам) і важнасць рэгулярных медыцынскіх аглядаў.
Абмеркавалі таксама важнасць псіхалагічнай гатоўнасці да адносін і ўзаемнай павагі партнёраў, адказнага падыходу да планавання сям'і як рэсурсу для рэалізацыі жыццёвых планаў.
Студэнты праявілі актыўную цікавасць да тэмы. У цэлым, у групе прысутнічае ўстаноўка на здаровы лад жыцця і ўжо выразна сфарміраваны падыход да планавання сям’і і выбудоўвання адказных міжпартнёрскіх адносін.


BY 
