Сэрвісы

Круглы стол «Дружба народаў - дружба літаратур», прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

Круглы стол «Дружба народаў - дружба літаратур», прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

1 красавіка 2026 года на кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ адбыўся круглы стол «Дружба народаў – дружба літаратур». Мерапрыемства было прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі і арыентавана на маладых супрацоўнікаў кафедры і вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору з мэтай азнаямлення з гісторыяй гэтага памятнага дня і актуалізацыяй ведаў аб узаемасувязях беларускай і рускай літаратур.

У працы круглага стала ўзялі ўдзел загадчык кафедры дацэнт Таццяна Марозава і прафесар Людміла Сінькова. Мадэратарам выступіла старшы выкладчык Святлана Крылова.

Тэматыка выступленняў ахоплівала навуковыя напрамкі ў развіцці беларуска-рускіх культурных і літаратурных сувязей: перакладазнаўства, фалькларыстыку, аспекты літаратуразнаўчых міжкультурных даследаванняў, праблемы развіцця і ўмацавання навуковага міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства. Супрацоўнікі кафедры расказалі пра навінкі рускай і беларускай літаратуры, якія былі прадстаўлены на XXXIII Мінскай міжнароднай выставе.

У заключэнні было адзначана, што ўзаемадзеянне нашых літаратур сімвалізуе непарушную дружбу, духоўную блізкасць і агульнасць гістарычных лёсаў нашых народаў, паколькі нас аб’ядноўваюць агульныя каштоўнасці, культурная спадчына і імкненне да мірнай будучыні.

ph0304202618293718273.jpg

ph03042026192798472894.jpg

ph0304202619287987298749.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image