02.04.2026 у рамках ідэалагічнай работы старэйшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства В.Ю. Захарэвіч і Л.М. Дрозд правялі інтэрактыўную дыскусію «Формула адзінства: Беларусь і Расія сёння і заўтра» са студэнтамі другога курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія». У мерапрыемстве таксама бралі ўдзел студэнты другога курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія» з Расійскай Федэрацыі. Мерапрыемства прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Мэта мерапрыемства – уцягнуць студэнцкую моладзь у абмеркаванне актуальных пытанняў беларуска-расійскіх адносін, садзейнічаць фарміраванню ўсвядомленай грамадзянскай самасвядомасці і разумення ролі маладога пакалення ва ўмацаванні адзінства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвумя краiнамi.
Мерапрыемства прайшло ў фармаце жывой дыскусіі, дзе абмяркоўваліся агульныя гістарычныя, культурныя і духоўныя сувязі паміж дзвюма краінамі.
Асаблівую ўвагу ўдзялілі ролі студэнцтва ў фарміраванні пазітыўнага ладу Беларусі і Расіі, развіцці міжкультурнага дыялога і развiццi сумесных праектаў. Мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ведаў аб беларуска-расійскіх адносінах і фарміраванню ўсвядомленага стаўлення да пытанняў адзінства дзвух краін.



BY

