Кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры праводзіць 28.04.2026 у 11.35 конкурс аратараў сярод студэнтаў філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта #Orator.Phil, прысвечаны Году беларускай жанчыны.
Мэта конкурсу – павышэнне ўзроўню кампетэнцый студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ ў галіне аратарскага майстэрства і выхаванне патрыятызму.
Удзельнікі конкурсу паказваюць сваё аратарскае майстэрства ў двух турах.
I тур – падрыхтаванае аратарскае выступленне (да 5 хвілін). Тэма: «“Ты цудоўная, кволая жанчына, ды бываеш мацней за мужчын…” Эдуард Асадаў».
II тур – прамова-экспромт (да 90 секунд). Тэматыка: “Філалогія. Выкладанне філалагічных дысцыплін”. Удзельнікам задаецца падрыхтаванае журы і невядомае канкурсантам загадзя пытанне (выбіраецца ўдзельнікам усляпую). Праз хвіліну пасля выбару пытання ўдзельнік павінен выступіць з міні-прамовай, якая з'яўляецца адказам на пастаўленае пытанне.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 23.04.2026 зарэгістравацца па спасылцы.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +375 (17) 249 13 65 (кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры).


BY

