Сэрвісы

Круглы стол «Кошт рэчаў: культура спажывання»

Круглы стол «Кошт рэчаў: культура спажывання»

14.04.2026 у рамках вывучэння тэмы «Матэрыяльны свет. Грамадства спажывання» старэйшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства В.Ю. Захарэвіч і студэнт 4-га курса групы 25 Вэнь Юйкэ правялі круглы стол на тэму «Кошт рэчаў: культура спажывання» для студэнтаў 3-га курса рамана-германскай філалогіі. 

Мэта мерапрыемства – сфарміраваць ва ўдзельнікаў крытычнае асэнсаванне культуры спажывання, яе ўплыву на асобу, грамадства і навакольнае асяроддзе, а таксама заахвоціць да ўсвядомленага выбару ў дачыненні да спажывання.

У рамках абмеркавання дадзенай праблемы студэнты прадставілі прэзентацыі, прысвечаныя розным аспектам культуры спажывання, у тым ліку такія тэмы як: уплыў рэкламы, усвядомленае спажыванне, экалагічныя наступствы, мода і трэнды, уплыў сацыяльных сетак.

Асаблівую цікавасць выклікаў досвед Кітая ў рашэнні праблем, звязаных з культурай спажывання, якім падзяліўся студэнт з Кітая. Вэнь Юйкэ расказаў аб дзяржаўнай палітыцы па стымуляванні экалагічнага спажывання, аб развіцці эканомікі замкнёнага цыкла, аб уплыве традыцыйных каштоўнасцей на спажывецкія паводзіны.

Мерапрыемства садзейнічала актыўнаму абмену думкамі і пашырэнню ведаў удзельнікаў у галіне культуры спажывання.

ph1704202612987389274.jpg

ph17042026912837892739019083.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.