Сэрвісы

Пазааўдыторны занятак “Мой Мінск”

Пазааўдыторны занятак “Мой Мінск”

16.04.2026 у рамках заняткаў па англійскай мове дацэнт кафедры германскага мовазнаўства М.Л. Савасцюк са студэнтамі 3 курса аддзялення «ўсходняя філалогія» правяла пазааўдыторнае мерапрыемства «Мой Мінск».

Мэта мерапрыемства – выхаванне пачуцця патрыятызму, любові да сталіцы, беражлівага стаўлення да культурнай спадчыны краіны; фарміраванне агульнакультурных кампетэнцый; пашырэнне кругагляду; развіццё камунікатыўных здольнасцей студэнтаў, навыкаў маўлення на англійскай мове, актывізацыя лексікі па тэмах “Гісторыя і культура Рэспублікі Беларусь” і “Праблемы сучаснага горада”.

Мерапрыемства прайшло ў форме экскурсійнай прагулкі па Мінску, да якой студэнты загадзя падрыхтавалі інфармацыю аб любімых месцах у цэнтры горада. Падчас занятку студэнты па чарзе выступалі ў ролі экскурсавода, а таксама разам з выкладчыкам рэфлексавалі пра свае дзіцячыя ўражанні ад Мінска, пра мерапрыемствы, тэатральныя пастаноўкі, убачаныя на сцэнах горада, эмоцыі, з якімі ў іх звязаны розныя яго куткі. Прыемны і пазнавальны шпацыр, безумоўна, дапоўніць «скарбонку» ўспамінаў студэнтаў пра Мінск – утульны, шматгранны, поўны водараў вясны.

ph180420261290830928309183.jpg

ph18042026192738972390173.jpg

ph180420261928308120380192.jpg

ph180420262138098209183.jpg

ph1804202622566746786.jpg

ph18042026912731729038109283.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.