15 красавіка замежныя студэнты 2 курса ФМА разам са старшымі выкладчыкамі кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Храмчанка Т.А. і Шалеснай В.А. пабывалі на экскурсіі "Свет закулісся" ў Вялікім тэатры оперы і балета.
Падчас правядзення агляднай экскурсіі студэнты пазнаёміліся з гісторыяй будынка і архітэктурай у розныя перыяды, даведаліся, як змянiўся знешнi выгляд тэатра пасля вайны, у савецкі час і ў нашы дні, якія архітэктурныя рашэнні былі страчаны і што ўдалося аднавіць рэстаўратарам.
Асаблiва ўразiла знакамітая глядзельная зала. Навучэнцы ацанілі раскошную акустыку і каралеўскі дэкор, а таксама заспелі момант рэпетыцыі, калі сцэна ажывае без грыму і касцюмаў. Рабяты сталі шчаслівымі гледачамі, якія назіралі рэпетыцыю оперы "Князь Ігар" з цэнтральнай ложы — месца, куды звычайна запрашаюцца першыя асобы дзяржавы і ганаровыя госці.
Самым захапляльным, безумоўна, стала закуліссе. Усім удзельнікам дазволілі зазірнуць у святая святых — "кішэні" сцэны (велізарныя механізаваныя прасторы за бакавымі кулісамі, дзе захоўваюцца дэкарацыі), наведаць грымёрныя пакоі, дзе артысты рыхтуюцца да выхаду, а таксама бутафорскі і жывапісны цэхі. Студэнты ўбачылі, як нараджаюцца тэатральныя цуды — ад штучнай садавіны да вялізных палотнаў з відамі сярэднявечных замкаў.
Напрыканцы экскурсіі ва ўсіх была магчымасць правядзення фотаздымкі ў інтэр'ерах тэатра: у фае партэра, бельэтажа і на балконе. Беласнежныя лесвіцы, люстэркі і жырандолі сталі ідэальнымі дэкарацыямі для памятных здымкаў.
Гэта экскурсія пазнаёміла замежных студэнтаў са светам закулісся і падарыла незабыўныя ўражанні. З гэтага моманту, наведваючы спектаклі Вялікага тэатра, юнакі і дзяўчаты змогуць зірнуць на сцэну іншымі вачыма.


BY

