Сэрвісы

Экскурсія ў «Музей грошай» Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь

Экскурсія ў «Музей грошай» Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь

13 красавіка студэнты 1 курса 16 групы філалагічнага факультэта (класічная філалогія) пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры германскага мовазнаўства Кацярыны Сяргееўны Лебедзевай наведалі «Музей грошай» Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.

Падчас экскурсіі студэнты даведаліся шмат новага з гісторыі грашовага абароту і банкаўскай справы на тэрыторыі Беларусі і ўбачылі манеты розных эпох, знойдзеныя ў выніку археалагічных раскопак у рэгіёнах краіны. Асобная зала музея прысвечана працэсу вырабу папяровых і металічных грошай і калекцыйным манетам і купюрам Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, а таксама гісторыі беларускага рубля. Напрыканцы мерапрыемства студэнты даведаліся, хто стварае дызайн купюр і як вызначаецца іх сапраўднасць.

Шчыра дзякуем «Музею грошай» Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь!

ph1804202610298309283.jpeg

ph18042026109283091283.jpeg

ph1804202619283290830193.jpeg

ph180420261928398230912.jpeg

ph1804202691239820983.jpeg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.