22.04.2026 у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 40-й гадавіны з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Г.І. Зур правяла з замежнымі студэнтамі III курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія», якія вывучаюць нямецкую мову ў якасці другой замежнай, гутарку «Прыгажосць і трагедыя Беларусі. Чарнобыльская катастрофа».
Падчас мерапрыемства студэнты аднавілі храналогію падзей 26 красавіка 1986 года. Асаблівая ўвага была нададзена таму факту, што Беларусь пацярпела больш за іншыя краіны. За чатыры дзесяцігоддзі краіна прайшла складаны шлях. Студэнты даведаліся пра «Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік», які адыгравае важную ролю ў захаванні біяразнастайнасці, а таксама азнаёміліся з рэалізаванымі ў Рэспубліцы Беларусь шасцю дзяржаўнымі праграмамі па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых рэгіёнаў, з дзеючай Дзяржаўнай праграмай «Інфраструктура бяспекі насельніцтва» на 2026–2030 гады.
Ключавой часткай гутаркі стаў расповед пра творчасць і грамадзянскі подзвіг вядомага беларускага фотажурналіста Анатоля Кляшчука (1957–2023), які здымаў Чарнобыль і прыгажосць сваёй роднай Беларусі.
Вынікам праведзенай гутаркі стала фармаванне ў студэнтаў цэласнага ўяўлення аб Чарнобыльскай катастрофе як аб найбуйнейшай тэхнагеннай трагедыі сучаснасці; асэнсаванне яе маштабных наступстваў для экалогіі, эканомікі і здароўя народа Беларусі; выхаванне на прыкладзе кантрасту паміж прыроднай прыгажосцю Беларусі і трагічнымі падзеямі 1986 года павагі да экалагічнай культуры, пачуцця эмпатыі і разумення каштоўнасці чалавечага жыцця.
(Пры правядзенні мерапрыемства выкарыстаны фота Анатоля Кляшчука).






BY

