Сэрвісы

Некралог

Некралог

23 красавіка 2026 года на 59-м годзе пайшоў з жыцця Уладзімір Іванавіч Куліковіч – беларускі мовазнаўца, нястомны папулярызатар роднага слова, спецыяліст у галіне тэорыі і практыкі арфаграфіі, культуры беларускага маўлення, метадалогіі і тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкага працэсу, гісторыі кніжнай справы і кнігадрукавання, узорны арганізатар алімпіяд па беларускай мове і літаратуры,  кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

У.І. Куліковіч нарадзіўся ў 1967 г. у в. Станцыя Ашмяны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Дакурнішскую сярэднюю школу (1984), філалагічны факультэт (1991) і аспірантуру (1994) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1991 па 1998 гг. – выкладчык Мінскай сярэдняй спецыялізаванай школы пры БДУ (цяпер ліцэй імя Ф.Э. Дзяржынскага БДУ), выкладчык кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ. З 1998 па 2007 гг. – старшы выкладчык, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ. З 2007 па 2009 гг. – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова». З 2009 г. – дацэнт, загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. З 2024 г. –дактарант кафедры беларускага мовазнаўства БДУ.

Аўтар больш за 500 навуковых, навукова-папулярных і навукова-метадычных работ, у тым ліку 2 манаграфій, 50 вучэбна-метадычных дапаможнікаў для вучняў, настаўнікаў, студэнтаў, рэдакцыйна-выдавецкіх супрацоўнікаў.

Светлая памяць пра Уладзіміра Іванавіча Куліковіча назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.