Сэрвісы

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ КОНКУРСУ МАСТАЦКАГА ЧЫТАННЯ НА КІТАЙСКАЙ МОВЕ «НІЦІ СЛОЎ» («语丝») СЯРОД НАВУЧЭНЦАЎ УСТАНОЎ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ КОНКУРСУ МАСТАЦКАГА ЧЫТАННЯ НА КІТАЙСКАЙ МОВЕ «НІЦІ СЛОЎ» («语丝») СЯРОД НАВУЧЭНЦАЎ УСТАНОЎ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

23 красавіка 2026 г. адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу мастацкага чытання на кітайскай мове «Ніці слоў» («语丝») сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, якую арганізавала і правяла кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ.

Удзельнікі конкурсу даслалі больш за 60 відэаролікаў працягласцю да 3-х хвілін з мастацкім чытаннем на кітайскай мове твораў розных жанраў у трох узроставых катэгорыях: пачатковая школа (1–4 класы), сярэдняя школа (5–8 класы), старэйшая школа (9–11 класы). Сярод удзельнікаў – навучэнцы школ і гімназій Мінска, Гродна, Гомеля, Магілёва і Брэста.

У выніку абмеркавання і галасавання журы былі вызначаны пераможцы конкурсу (спіс пераможцаў тут).

Дэканат і кафедра кітайскай філалогіі віншуюць пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу «Ніці слоў» і жадаюць поспехаў у далейшым вывучэнні кітайскай мовы і культуры!

ph290420261927381273.jpg

ph290420261928378273.jpg

ph2904202612873098239812.jpg

ph2904202618273901823.jpg

ph2904202619283798273.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.