Сэрвісы

Удзел у Рэспубліканскай акцыі "Бібліяноч-2026"

Удзел у Рэспубліканскай акцыі "Бібліяноч-2026"

24.04.2026 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Ю. А. Жукава і студэнты 1 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі наведалі Нацыянальную бібліятэку і прынялі ўдзел у Рэспубліканскай акцыі “Бібліяноч-2026”, прымеркаванай да Усесветнай кнігі.

Галоўная мэта мерапрыемства - прадставіць студэнтам першага курса сучасную бібліятэку як жывую прастору сэнсаў, ідэй і натхнення.

Вячэрняя праграма мерапрыемстваў ператварыла культурную прастору ў жывы лабараторны палігон ведаў і творчасці. Атмасфера нацыянальнай бібліятэкі ў ноч акцыі адрознівалася асаблівай энергетыкай. Цішыня чытальных залаў змянілася ажыўленымі гутаркамі, гукамі творчасці і адкрыццём новых гарызонтаў: ад традыцыйнага фальклору да перадавых тэхналогій штучнага інтэлекту і віртуальнай рэальнасці.

Студэнты прынялі актыўны ўдзел у праекце “Прастора дзесятай музы”, стварылі вобраз свайго імя ў грэчаскім стылі, адкрылі для сябе прыгажосць элінскіх узораў у малюнках на гліне, а таксама дэкламавалі гімн Афрадыце на англійскай мове.

Першакурснікі праявілі цікавасць да мерапрыемства, адзначылі, што вечар прайшоў не як фармальнае мерапрыемства, а як сапраўднае падарожжа ў свет творчасці і ведаў. “Бібліяноч-2026” даказала, што кніга застаецца актуальным інструментам камунікацыі, а бібліятэка – прасторай, дзе час не стаіць на месцы, а ўзбагачае ўдзельнікаў новымі ведамі і ўражаннямі.

ph290420261927398723.jpg

ph290420261928739837.jpg

ph290420261928372987391.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image