29 красавіка старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Астапенка В.А. быў праведзены ўрок-гутарка “Навука па-руску: жанчыны, якія змянілі свет” са студэнтамі 2 курса фізічнага факультэта. Гэта мерапрыемства было прысвечана Году беларускай жанчыны.
Падчас заняткаў выкладчык пазнаёміла туркменскіх студэнтаў з біяграфіямі і дасягненнямі чатырох выдатных рускіх жанчын-навукоўцаў: Соф’і Кавалеўскай (матэматык), Зінаіды Ярмольевай (мікрабіёлаг), Магдаліны Пакроўскай (бактэрыёлаг), Блюмы Зайгарнік (псіхолаг). У сваю чаргу студэнты падрыхтавалі невялікія ілюстраваныя паведамленні аб выдатных беларускіх жанчынах, якія пакінулі глыбокі след у гісторыі і сучаснасці Беларусі. Навучэнцы расказалі пра Валянціну Церашкову (бацькі з Беларусі), Анастасію Слуцкую, Дар’ю Домрачаву, Марыну Васілеўскую, Юлію Сандамірскую і інш.
Фармат мерапрыемства спалучаў расповед выкладчыка, праслухоўванне паведамленняў, адказы на пытанні, моўныя гульні. Студэнты не толькі пашырылі слоўнікавы запас у навукова-папулярнай сферы, але і навучыліся коратка расказваць аб адкрыццях, выкарыстоўваючы дзеясловы і дзеепрыметнікі мінулага часу. Асаблівую цікавасць у ўдзельнікаў выклікала гісторыя Соф’і Кавалеўскай - першай у свеце жанчыны-прафесара матэматыкі.
Падчас мерапрыемства студэнты зрабілі выснову, што жанчыны ў Расіі і Беларусі рабілі навуковыя адкрыцці і здзяйснялі подзвігі яшчэ ў XIX стагоддзі і нават раней, цяпер яны працягваюць працаваць на карысць краіны, пераадольваюць усе цяжкасці на шляху да сваёй высакароднай мэты.




BY

