05.05.2026 у рамках рэалізацыі агульнаўніверсітэцкага праекта «Патрыятызм праз мастацтва. 105 памятных дарог» старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства С.Э. Бабок і В.Ю. Захарэвіч правялі са студэнтамі 1-4 курсаў спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» музычна-паэтычны вечар «Ішлі дзяўчаты па вайне…». Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны выпускніцы філалагічнага факультэта М. Панцюхова і Н. Тарасевіч, студэнт юрыдычнага факультэта Я. Сумар, студэнт Інстытута тэалогіі БДУ Н. Шахалевіч, а таксама творчы калектыў ДУА «Сярэдняя школа №210 г. Мінска». На вечары прагучалі песні і вершы, якія раскрываюць гераізм і самаадданасць жанчын на полі бою і ў глыбокім тыле. Перад гледачамі паўсталі «ажыўшыя» вобразы ваенных лётчыц і медыцынкіх сясцёр, снайпераў, зенітчыц, падпольшчыц і салдатскіх маці, чые імёны назаўжды засталіся на старонках гістарычных хронік і літаратурных твораў.
За гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах служыла звыш 800 тысяч жанчын. Лёсы іх не вымераць звычайнай мерай, і жыць ім вечна ў памяці мільёнаў удзячных патомкаў.






BY

