5 мая 2026 г. дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства Якуба С. М. была праведзена лекцыя-гутарка «Далёкай вайны салдаты: філолагі БДУ – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны», прысвечаная прафесару Л. М. Шакуну.
Асаблівую цікавасць у студэнтаў 1 групы 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» выклікаў альбом «Памяць і слава. Л. М. Шакун». Студэнты актыўна абмяркоўвалі гераічнае мінулае вядомага вучонага, яго ўдзел у партызанскім руху на тэрыторыі сучаснай Беларусі, асобасныя і прафесійныя якасці прафесара, атрыманыя ім узнагароды за баявыя заслугі і навуковыя дасягненні ў галіне мовазнаўства.





BY

