Сэрвісы

Гутарка аб беларускіх паэтах і пісьменніках – удзельніках Вялікай Айчыннай вайны «Радкі нашай памяці»

Гутарка аб беларускіх паэтах і пісьменніках – удзельніках Вялікай Айчыннай вайны «Радкі нашай памяці»

4 мая 2026 г. дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Н. В. Яфімава правяла са студэнтамі 6-й групы 1-га курса юрыдычнага факультэта мемарыяльную гутарку аб беларускіх паэтах і пісьменніках – удзельніках Вялікай Айчыннай вайны «Радкі нашай памяці». Мерапрыемства было прымеркавана да Дня Перамогі. Студэнты расказалі пра беларускіх майстроў мастацкага слова, якія праз непасрэдны ўдзел у падзеях вайны і літаратурную творчасць паспрыялі таму, каб наблізіць Перамогу і пакінуць памяць пра тое, што нельга забываць: гераічны подзвіг народа, знішчаныя месцы і разбураныя лёсы. Навучэнцы падзяліліся ўражаннямі аб сваіх любімых творах, прысвечаных важнай старонцы лёсу нашай краіны. Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць захаванню памяці аб чалавечым подзвігу падчас вайны, вучаць цаніць жыццё і стваральную дзейнасць чалавека.

Image

Рэсурсы

Image
Image