07.04–07.05.2026 на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся Еўразійскі конкурс відэапраектаў “Гэты Дзень перамогі...”, прымеркаваны да 81-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарамі конкурсу выступілі першасная арганізацыя “Белая Русь” БДУ і кафедра германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.
Мэта правядзення конкурса – захаванне ў студэнцкай моладзі гістарычнай памяці пра каштоўнасці Вялікай Перамогі, фарміраванне пачуцця дачынення да падзей Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму і павагі да подзвігу абаронцаў Айчыны.
У конкурсе прынялі ўдзел студэнты вядучых устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Туркменістана.
Ацэнка работ праводзілася па наступных крытэрыях:
- адпаведнасць зместу тэматыцы конкурса;
- інфарматыўнасць, лагічнасць і карэктнасць выкарыстання моўных сродкаў;
- эстэтычнасць працы (наяўнасць гукавога суправаджэння, відэаэфекты, спалучэнне музычнага афармлення са зместам відэароліка);
- агульнае эмацыйнае ўспрыманне;
- крэатыўнасць і арыгінальнасць.
5 мая 2026 года журы конкурсу вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:
- “Самае прафесіянальнае відэа” – творчая група “Аксіёма” (г. Уфа, г. Масква, г. Даўгапрудны): праект “Час выбраў нас. Маладая гвардыя».
- “Самае крэатыўнае відэа” – Дарошкава Надзея Аляксееўна (Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, лячэбны факультэт): праект “Галасы мінулай вайны”.
- “Лепшы драматургічны відэапраект” – Салтамурадаў Муса Руслановіч (ФДБАУ ВА “Пяцігорскі дзяржаўны ўніверсітэт”, Інстытут замежных моў і міжнароднага турызму): праект «У памяць пра 1945г.».
- “Самае эмацыйнае відэа” – Межнікава Лізавета Вітальеўна (Першы Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя І. М. Сечанава, Інстытут фармацыі), Трубачкіна Анастасія Дзмітрыеўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт): праект «Іх подзвіг – наша будучыня».
- “Лепшае гістарычнае даследаванне” – Капковіч Арына Андрэеўна, Галат Ксенія Дзмітрыеўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, філіял Мінскі радыётэхнічны каледж), Пятровіч Арцём Сяргеевіч (Інстытут бізнесу БДУ): праект «Пра «Зорачку»».
- “Самы патрыятычны відэапраект” – Абражэвіч Анастасія Раманаўна, Антонава Соф’я Андрэеўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт): праект “War does not have a woman’s face: saving Minsk”.
- “Лепшы інтэрнацыянальны відэапраект” – Міхалёва Аліна Вадзімаўна (Акадэмія акварэлі і прыгожых мастацтваў Сяргея Андрыякі, факультэт жывапісу і прыгожых мастацтваў), Качарга Алеся Русланаўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт): праект “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.
- “Лепшы паэтычны відэапраект” – Януш Аліна Дзмітрыеўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт): праект “The poem “FOR THEM”” (аўтар верша – А. Януш); Прахарэнка Марыя Яўгенаўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт): праект “Аўтарскі верш “Адраджэнне”” (аўтар верша – М. Прахарэнка).
- “Лепшы празаічны відэапраект” – Беразоўская Яніна Генадзеўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт): праект “Different memory”.
Пераможцаў ў намінацыях конкурсу ўзнагародзілі памятнымі дыпломамі.
Азнаёміцца з вынікамі конкурсу і працамі пераможцаў можна на афіцыйным сайце конкурсу і на сайце філалагічнага факультэта БДУ.
Арганізатары конкурсу дзякуюць усім удзельнікам за праяўленую цікавасць, творчасць, індывідуальнасць і ад усяго сэрца віншуюць пераможцаў.


BY

