07.05.2026 у рамках грамадзянскага і патрыятычнага выхавання, а таксама напярэдадні Дня Перамогі старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Г.І. Зур правяла з замежнымі студэнтамі ІІІ курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія», якія вывучаюць нямецкую мову ў якасці другой замежнай, творчую акцыю «Прачытаная кніга пра вайну – твой падарунак да Дня Перамогі», прысвечаную легендарнай кнізе «Ніколі не забудзем» – унікальнаму зборніку ўспамінаў беларускіх дзяцей – відавочцаў Вялікай Айчыннай вайны.
Падчас мерапрыемства была прадстаўлена прэзентацыя пра кнігу і гісторыю яе стварэння, прагучалі словы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, які ў прадмове да першага выдання ў 1948 годзе адзначыў, што «кніга паказвае велічнасць душы і патрыятызм усяго народа ў цэлым і ў прыватнасці яго гераічных дзяцей, смелых, вынаходлівых, бясстрашных, цвёрдых воляю, мужна пераносячых нечуваныя пакуты, дужых сваей вераю ў перамогу над ворагам». Пасля гэтага кожны са студэнтаў прачытаў адно апавяданне са зборніка, а затым удзельнікі падзяліліся ўражаннямі аб прачытаныме, адзначыўшы, што, нягледзячы на розніцу культур, боль страты і сіла духу, апісаныя ў кнізе, не пакідаюць абыякавымі маладых людзей з розных краін. Творчая акцыя стала не толькі данінай памяці подзвігу савецкага народа, але і важным крокам да разумення ўрокаў мінулага.
Мэтай мерапрыемства стала знаёмства замежных студэнтаў з вядомай кнігай успамінаў беларускіх дзяцей вайны і фармаванне разумення таго, што асэнсаванне прачытанага аб ваенных трагедыях з’яўляецца іх асабістым укладам у захаванне гістарычнай памяці і міру.








BY

