Сэрвісы

Творчая акцыя «Прачытаная кніга пра вайну – твой падарунак да Дня Перамогі». Легендарная кніга «Ніколі не забудзем» у памяці пакаленняў (07.05.2026)

Творчая акцыя «Прачытаная кніга пра вайну – твой падарунак да Дня Перамогі». Легендарная кніга «Ніколі не забудзем» у памяці пакаленняў (07.05.2026)

07.05.2026 у рамках грамадзянскага і патрыятычнага выхавання, а таксама напярэдадні Дня Перамогі старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Г.І. Зур правяла з замежнымі студэнтамі ІІІ курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англійская) філалогія», якія вывучаюць нямецкую мову ў якасці другой замежнай, творчую акцыю «Прачытаная кніга пра вайну – твой падарунак да Дня Перамогі», прысвечаную легендарнай кнізе «Ніколі не забудзем» – унікальнаму зборніку ўспамінаў беларускіх дзяцей – відавочцаў Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас мерапрыемства была прадстаўлена прэзентацыя пра кнігу і гісторыю яе стварэння, прагучалі словы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, які ў прадмове да першага выдання ў 1948 годзе адзначыў, што «кніга паказвае велічнасць душы і патрыятызм усяго народа ў цэлым і ў прыватнасці яго гераічных дзяцей, смелых, вынаходлівых, бясстрашных, цвёрдых воляю, мужна пераносячых нечуваныя пакуты, дужых сваей вераю ў перамогу над ворагам». Пасля гэтага кожны са студэнтаў прачытаў адно апавяданне са зборніка, а затым удзельнікі падзяліліся ўражаннямі аб прачытаныме, адзначыўшы, што, нягледзячы на розніцу культур, боль страты і сіла духу, апісаныя ў кнізе, не пакідаюць абыякавымі маладых людзей з розных краін. Творчая акцыя стала не толькі данінай памяці подзвігу савецкага народа, але і важным крокам да разумення ўрокаў мінулага.

Мэтай мерапрыемства стала знаёмства замежных студэнтаў з вядомай кнігай успамінаў беларускіх дзяцей вайны і фармаванне разумення таго, што асэнсаванне прачытанага аб ваенных трагедыях з’яўляецца іх асабістым укладам у захаванне гістарычнай памяці і міру.

ph130520261928381293.jpg

ph1305202619238403934.jpg

ph13052026198230182388762.jpg

ph130520261982309109386.jpg

ph13052026198239182937.jpg

ph1305202683741983709283.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.