15 мая адбылася культурная акцыя “Мой родны кут, як ты мне мілы!...”, прымеркаваная да Міжнароднага дня любові да прыроды (11 мая). Мерапрыемства прайшло ў фармаце чытання на памяць твораў беларускіх майстроў слова пра “малую” радзіму, Бацькаўшчыну. Студэнты 3-га курса спецыяльнасці “Беларуская філалалогія” пад кіраўніцтвам дацэнта Ю.В.Назаранка выбралі для ўдзелу ў акцыі паэтычныя творы, блізкія ім па настроі, унутраным гучанні, рытміка-меладычным афармленні. У аўдыторыі прагучалі вершы П.Броўкі, Васіля Віткі, Г.Кляўко, А.Куляшова, Максіма Танка, М.Шабовіча, Я.Янішчыц. Вядома ж, тэма роднага краю, асабліва ў маі, неад’емная ад тэмы Вялікай Перамогі, таму ў некаторых вершах гучаў боль ад страт, нягодаў і выпрабаванняў ваеннага часу.





BY

