15.05.2026 старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства Дрозд Л.М., Лаўрэнцьеў С.Г., Бабінец А.У. правялі для замежных студэнтаў III курса спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» выхаваўчае мерапрыемства «Твой сямейны архіў ці, што такое вернакулярная фатаграфія».
Мэтай дадзенага мерапрыемства было фармаванне паважлівага стаўлення да сямейных каштоўнасцяў і архіваў як часткі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, а таксама адаптацыя туркменскіх студэнтаў да культурнага асяроддзя краіны знаходжання праз знаёмства з паняццем «вернакулярная фатаграфія» і ўцягванне ў дыялог пра сямейную памяць.
Запрошаным спікерам выступіла Маркіш Ангеліна Валянцінаўна, аспірант і малодшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі. Яна пазнаёміла замежных студэнтаў з тэрмінам "вернакулярная фатаграфія" (бытавая, аматарская, "хатняя" фатаграфія) і растлумачыла адрозненні паміж пастановачнай прафесійнай здымкай і спантаннымі сямейнымі здымкамі.
Пасля выступлення спікера была арганізавана дыскусія, падчас якой студэнты расказалі пра традыцыі захоўвання сямейнай памяці ў іх роднай культуры.
Мерапрыемства прайшло ў адкрытай і цёплай атмасферы. Было адзначана, што падобныя сустрэчы садзейнічаюць згуртаванню групы. Студэнты ўсвядомілі каштоўнасць не толькі прафесійных “пастановачных” фота, але і паўсядзённых здымкаў, якія захоўваюць цёплыя ўспаміны. Гэта развівае эмпатыю і беражлівыя адносіны да сямейнай гісторыі як сваёй, так і чужой.





BY

