Сэрвісы

«Жаночыя імёны на карце тысячагадовага горада»: вынікі конкурсу эсэ

«Жаночыя імёны на карце тысячагадовага горада»: вынікі конкурсу эсэ

20 мая адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу эсэ «Жаночыя імёны на карце тысячагадовага горада», праведзенага кафедрай рускай мовы для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» (арганізатары – дацэнты Мацюнова А. А., Зуева В. У.). Конкурс ставіў падвойную мэту: з аднаго боку, звярнуцца да лінгвістычнага пытання арганізацыі гарадской анамастычнай прасторы, з другога – праз знаёмыя з дзяцінства імёны асэнсаваць ролю кожнай асобы ў вялікім гістарычным працэсе.

Значная частка работ была прысвечана мінскім урбанонімам і тым жанчынам, у гонар якіх яны з’явіліся: вуліцы Паўліны Мядзёлкі, Веры Харужай, Марыны і Алены Чыжэўскіх, Ліліі Карастаянавай, Розы Люксембург; завулак Соф’і Кавалеўскай.

На старонках эсэ паўсталі таксама вуліцы іншых гарадоў, родных для нашых студэнтаў: вуліцы Зоі Касмадзям’янскай і Паліны Асіпенкі ў Баранавічах; вуліцы Веры Харужай, Лізы Чайкінай, Марыі Бабровай у Бабруйску; вуліца Элізы Ажэшкі ў Гродне; завулак Тані Карпінскай у Магілёве; вуліца Веры Харужай у Нясвіжы; вуліца Зінаіды Партновай у Полацку; вуліцы Зоі Касмадзям’янскай, Паліны Асіпенкі, Клары Цэткін, Розы Люксембург, мужа і жонкі Іолшыных, мужа і жонкі Саракаумавых у Рагачове.

Асноўная ўвага аўтараў эсэ была накіравана на раскрыццё ключавых момантаў біяграфій знакамітых людзей і асэнсаванне таго, чаму менавіта ў гонар іх атрымалі назву вуліцы і завулкі.

Пераможцамі конкурсу сталі Дарына Кавалёва, Вера Кулікова і Валерыя Тарасевіч. Работы Лізаветы Костка і Алёны Пахоменка адзначаны пахвальнымі лістамі.

Віншуем!

Image

Рэсурсы

Image
Image