Сэрвісы

Экскурсія ў Парк Перамогі

Экскурсія ў Парк Перамогі

22 мая дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Міхалёва А.М. з замежнымі студэнтамі 1 курса факультэта філасофіі і сацыяльных навук наведалі Парк Перамогі – адно з найпрыгажэйшых месцаў Мінска, дзе так любяць адпачываць беларусы і госці сталіцы.

Студэнты з Кітая дакрануліся да старонак гісторыі легендарнага парку. Даведаліся, што яго будаўніцтва пачыналася ў далёкім 1941-м годзе са стварэння вадасховішча, у 1945-м – на пустку прывезлі 2 тыс. маладых дрэў, а ў 1970-м годзе парк ператварыўся ў “зялёнае мора” (мінчанамі было высаджана 33 тыс. дрэў розных парод і 25 тыс. кустоў). Палюбаваліся маляўнічымі відамі, люстраной роўняддзю Камсамольскага возера, востравам птушак, фантанам Перамогі і галоўнай славутасцю парку – будынкам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, дзе кожны ўдзельнік ужо пабываў раней.

 Студэнты і выкладчык засталіся вельмі задаволеныя: здзейснілі пешую прагулку, падыхалі свежым паветрам, атрымалі масу прыемных уражанняў, вывучылі назвы мясцовых дрэў, даведаліся шмат новага пра Парк, які захоўвае памяць аб Вялікай Перамозе ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

ph27052026918709580938.jpg

ph2705202698701984091840981.jpg

ph270520261870985094859.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.