23 мая 2025 года студэнты 2 курса 8 і 9 груп спецыяльнасці «рамана-германская філалогія» наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Групу суправаджала выкладчык кафедры замежнай літаратуры Данюк Д. І.
У ходзе экскурсіі навучэнцы паглыбілі веды аб спецыфіцы творчасці беларускага мастака Марка Шагала і змаглі азнаёміцца з арыгіналам карціны «Прагулка», якая з'яўляецца адным з праграмных твораў жывапісца. Выстаўка была падрыхтавана сумеснымі намаганнямі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага Рускага музея.
Мерапрыемства дазволіла пашырыць мастацкі кругагляд студэнтаў і развіць іх эстэтычны густ. З'яўляючыся прызнанай часткай міжнароднай культурнай спадчыны, творчасць Марка Шагала дае магчымасць для ўвядзення вучняў у кантэкст беларускага мастацтва як часткі сусветнай традыцыі.
Наведванне экспазіцыі стала часткай не толькі індывідуальна-асобаснага фарміравання, але і прафесійна-філалагічнага станаўлення, бо студэнтам гуманітарнага профілю неабходна атрыманне паглыбленых культуралагічных ведаў. Сінтэтычны характар творчасці Марка Шагала прадэманстраваў асаблівасці авангарднага мастацтва XX ст.
Студэнты адзначылі, што непасрэднае сутыкненнез жывапісам нашага знакамітага суайчынніка не толькі запэўніла іх у яго значнасці, але і паспрыяла узнікненню пачуцця датычнасці да нацыянальнай культуры.


BY

